BE RU EN

«Белавія» павялічвае колькасць рэйсаў у Тбілісі

  • 24.07.2013, 10:43

З 22 жніўня Нацыянальная авіякампанія «Белавія» павялічвае колькасць рэйсаў з Менска ў Тбілісі.

Дадатковыя рэйсы будуць ажыццяўляцца ў дзённы час па панядзелках і чацвяргах пераважна на самалётах Boeing 737-500, паведамляе прэс-служба авіякампаніі.

Павелічэнне частаты выканання рэйсаў звязанае з павышэннем попыту як на прамыя авіяпералёты паміж Менскам і Тбілісі, так і на транзітныя праз Менск у пункты Еўропы.

«Увядзенне новага рэйса дазволіць паменшыць час стыковак ў Нацыянальным аэрапорце «Менск», што зробіць падарожжы пасажыраў больш камфортнымі і хуткімі», - адзначаюць у «Белавія».

Цяпер Нацыянальная авіякампанія «Белавія» выконвае палёты ў тры гарады Грузіі: Тбілісі, Кутаісі і Батумі.

Апошнія навіны