BE RU EN

Беларускі шахматыст перамог на міжнародным турніры

  • 22.07.2013, 21:19

Шахматыст Аляксандр Качэеў стаў аднаасобным пераможцам міжнароднага рэйтынгавага турніру Minsk Open 2013 (прызавы фонд - $10 тыс).

Спаборніцтвы прайшлі ў сталічным РЦАП па шахматах і шашках, паведамляе БелТА.

Паводле вынікаў дзевяці тураў у Аляксандра Качэева колькасць набраных балаў - 7,5. Група з шасці шахматыстаў набрала па 7 балаў, аднак па дадатковых паказчыках 2-е месца заняў яшчэ адзін беларус, міжнародны гросмайстар (GM) Андрэй Жыгалка. На трэцім месцы размясціўся міжнародны майстар (IM) з Украіны Віталь Бернадскі.

Турнір праводзіўся паводле швейцарскай сістэмы ў 9 тураў з кантролем часу. У адпаведнасці з правіламі Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЭ) для кожнага ўдзельніка ў залежнасці ад выніку падлічваўся міжнародны рэйтынг.

На Minsk Open 2013 выступілі 128 спартоўцаў (мужчын і жанчын). Найвышэйшае месца з беларусак у выніковай табліцы турніру заняла Ангеліна Вузлаватая (32-е месца). У турніры бралі ўдзел шахматысты з Арменіі, Беларусі, Італіі, Латвіі і Расеі.

Апошнія навіны