BE RU EN

У Івацэвічах міліцыянт выпадкова застрэліўся з табельнай зброі

  • 17.07.2013, 10:41

Супрацоўнік міліцыі параніў сябе з табельнай зброі і паспеў сам выклікаць «хуткую».

Як паведамілі «Нашай Ніве» ў аддзеле інфармацыі УУС Брэсцкага аблвыканкама, гэта быў няшчасны выпадак.

Каля двух тыдняў таму участковы міліцыянт параніўся з пісталета і сам па тэлефоне выклікаў «хуткую дапамогу».

Іншых падрабязнасцяў у міліцыі не распавядаюць.

«Гэта не тая сітуацыя, якой можна выхваляцца», - пракаментаваў выпадак начальнік Івацэвіцкага РАУС Аляксандр Гук.

Пакуль праводзіцца службовая праверка, акалічнасці справы не выдаюцца.

Сябры старэйшага лейтэнанта Аляксандра П. кажуць, што і самі не ведаюць падрабязнасцяў. Удакладняюць толькі, што памёр раніцай 10 ліпеня. Наколькі вядома, у справе фігуруе менавіта табельная зброя ўчастковага. Пасля ранення яго даставілі ў бальніцу, дзе ён і памёр.

Апошнія навіны