BE RU EN

Каспяровіча не выпусцілі з Беларусі і адправілі на Акрэсціна

  • 16.07.2013, 12:26

Старшыню руху «Маладая Беларусь» Змітра Каспяровіча затрымалі на мяжы па дарозе ў Вільню.

Пра гэта напісаў у сваім акаўнце ў «Фэйсбуку» яго намеснік Цімафей Дранчук.

«Затрыманы старшыня руху «Маладая Беларусь» Зміцер Каспяровіч. Яго знялі з цягніка, якім ён накіроўваўся ў Вільню. Па словах памежнікаў, Зміцер знаходзіцца ў спісе адміністрацыйных парушальнікаў і павінен быць затрыманы за непагашэннае ў 2009 годзе адміністрацыйнае пакаранне - некалькі недаседжаных сутак. Цяпер ён знаходзіцца ў Савецкім РУУС», - паведаміў намеснік старшыні руху.

Як стала вядома, актывіста неўзабаве даставяць у турму на Акрэсціна.

Апошнія навіны