BE RU EN

Амерыканскія ваенныя інспектары праляцяць над Беларуссю

  • 15.07.2013, 12:43

Місія Румыніі і ЗША здзейсніць назіральны палёт над тэрыторыяй Беларусі і Расеі.

Палёт адбудзецца з 15 па 19 ліпеня ў рамках Дамовы па адкрытым небе, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Інспектары праляцяць над тэрыторыяй краіны на румынскім самалёце назірання AN-30.

Мэтай правядзення назіральнага палёту з'яўляецца кантроль ваеннай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі і Расеі.

Некалькі дзён таму падобны палёт ажыццявілі польскія інспектары, а ў канцы траўня - шведскія.

Апошнія навіны