BE RU EN

На трох будаўнікоў - два кіраўнікі

  • 12.07.2013, 17:37

У Менску на трох будаўнікоў рабочых спецыяльнасцяў прыходзіцца два работнікі адміністрацыйна-кіраўніцкага апарату.

Пра гэта паведаміў начальнік аддзела Камітэта дзяржбяспекі Аляксандра Сівачэнка на чарговым пасяджэнні рабочай групы па праблемных пытаннях у будаўнічай галіне, перадае БелТА.

Паводле яго слоў, на будаўнічых пляцоўках Менска на канец 2012 года працавалі каля 10 тыс. чалавек рабочых спецыяльнасцяў, а колькасць апаратных работнікаў і вытворчага персаналу складала крыху больш за 7 тысяч.

У сваю чаргу кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Андрэй Кабякоў даручыў выправіць сітуацыю і да 1 кастрычніка 2013 года аптымізаваць колькасць рабочага і кіраўніцкага персаналу.

«Такім чынам, ёсць арганізацыі, у якіх на рабочых даводзіцца занадта шмат астатніх работнікаў. Так быць не павінна, з гэтым неабходна завяршаць. Да 1 кастрычніка гэтага года дадзеныя суадносіны павінны быць цалкам прыведзеныя ў адпаведнасць з існуючымі нарматывамі», - сказаў Кабякоў.

Апошнія навіны