BE RU EN

Елізавета Мальцава: Свастыкі з'яўляюцца па ўсёй Беларусі

  • 12.07.2013, 17:05

Старшыня Менскага грамадскага аб'яднання яўрэйскай культуры лічыць, што трэба ўвесці крымінальную адказнасць за выкарыстанне фашысцкіх знакаў.

Пра гэта Елізавета Мальцава заявіла, каментуючы charter97.org ігнараванне бабруйскімі ўладамі графіці са свастыкай.

«Справа ў тым, што гэта далёка не першы выпадак, калі доўгі час не знішчаюцца фашысцкія або антысеміцкія знакі і надпісы. На жаль, такія дзеянні расцэньваюцца законам, як хуліганства і цягнуць за сабой досыць мяккае пакаранне», - адзначыла старшыня МГАЯК.

Яна лічыць, што такія дзеянні трэба лічыць распальваннем міжнацыянальнай варожасці і зрабіць больш жорсткім пакаранне аж да пазбаўлення волі.

«Калі аднаго пакараюць, то сотні іншых задумаюцца, ці варта ім гэта паўтараць. Трэба разумець, што гэта не жарты і дзіцячыя свавольствы, а рэчы, якія ганяць памяць мільёнаў ахвяр фашызму. І падобны вандалізм адбываецца не толькі ў месцах, дзе жылі ці пахаваныя яўрэі, а па ўсёй краіне. Гэта тычыцца палякаў, беларусаў у Курапатах і многіх іншых. Я неадкладна паведамлю пра гэты выпадак старшыні Звяза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын Леаніду Левіну. Мы павінны дамагацца неадкладнай і жорсткай рэакцыі ўладаў на падобнае», - заявіла Елізавета Мальцава.

Нагадаем, графіці са свастыкай з'явіліся ў мікрараёне №6 Бабруйска паўтара месяца таму, але нацысцкія знакі на сценах будынкаў не выклікаюць цікавасці ні ў міліцыянтаў, ні ў камунальнікаў.

Апошнія навіны