BE RU EN

Хулігану, які збіў доктара-сірыйца, далі 10 сутак

  • 12.07.2013, 13:20

Мiнчанiн, вінаваты ў збіцці грамадзяніна Сірыі ў электрычцы Орша - Менск, арыштаваны на 10 сутак.

Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі, перадае БелТА.

Хулигану, избившему доктора-сирийца, дали 10 суток. Фото с сайта euroradio.fm
Хулигану, избившему доктора-сирийца, дали 10 суток. Фото с сайта euroradio.fm
Хулигану, избившему доктора-сирийца, дали 10 суток. Фото с сайта euroradio.fm

Раней Кастрычніцкі раённы аддзел Следчага камітэта па Міеску пачаў крымінальную справу па факце нанясення цялесных пашкоджанняў грамадзяніну Сірыі, які вучыцца ў клінічнай ардынатуры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. 6 ліпеня бягучага года менчук 1994 года нараджэння ў вагоне электрацягніка Орша - Менск з хуліганскіх памкненняў беспадстаўна нанёс некалькі ўдараў рукой у твар пацярпеламу. Яго дзеянні кваліфікаваныя па частцы 1 артыкула 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя фота-і відэаматэрыялы, атрыманыя ад сведкаў таго, што адбылося.

Менчук патлумачыў свой учынак тым, што яго справакавалі. Следчы камітэт сцвярджае, што гэта не злачынства на этнічнай глебе, а звычайнае хуліганства.

Затрыманы па-ранейшаму знаходзіцца ў статусе падазраванага па крымінальнай справе, абвінавачванне яму пакуль не прад'яўленае.

Апошнія навіны