BE RU EN

У Менску скралі катамаран

  • 12.07.2013, 10:42

Групе маладых людзей 19-20 гадоў, якая распіла дзве бутэлькі гарэлкі, далёка сплысці не ўдалося.

Як паведамляе ГУУС Менгарвыканкама, спачатку маладыя людзі вырашылі разгайдаць асвятляльную мачту, каб збіць плафон. Адзін з ліхтароў на вуліцы Сталетава паддаўся намаганням хуліганаў. Плафон упаў на зямлю і разбіўся. Прыяцелі сталі разбіваць і суседнія ліхтары.

У завяршэнне прагулкі яны спусціліся да водаканалу і сагналі катамаран. Аднак тут кампанія прыцягнула ўвагу міліцэйскага нараду, які і затрымаў маладых людзей.

Шкода ад іх «свавольства» з ліхтарамі склала каля Br300 тысяч.

Фота: ГУУС Менгарвыканкама

Апошнія навіны