BE RU EN

Apocalyptica выступіць у Менску

  • 11.07.2013, 17:14

Папулярны фінскі гурт Apocalyptica, які выконвае метал-кампазіцыі на віяланчэлях, зноў прыедзе ў Менск.

Канцэрт запланаваны на 20 сакавіка і адбудзецца ў Палацы Рэспубліцы, піша афіцыйны сайт гурта.

Apocalyptica была створаная ў Хельсінкі ў 1993 годзе. Яна заваявала вядомасць інструментальнымі кавер-версіямі кампазіцый вядомых метал-гуртоў. У далейшым Apocalyptica пачала выпускаць матэрыял ўласнага сачынення.

Арыгінальны жанр групы не паддаецца адназначнаму вызначэнню, але часцей за ўсё яго характарызуюць як сімфанічны метал або віяланчэльны метал. Большасць кампазіцый - інструментальныя, аднак Apocalyptica таксама прыцягвала для сумесных запісаў вакалістаў з Slipknot, The Rasmus, HIM, Sepultura, Guano Apes, Rammstein, Soulfly, Bullet For My Valentine, Lacuna Coil, Three Days Grace, Bush, Shinedown, Flyleaf, Gojira, Oomph!, Hoobastank.

Выступленне ў Менску запланаванае ў рамках новага тура, у які Apocalyptica адправіцца разам з фінскім гуртом Avanti! Chamber Orchestra. Папярэдні канцэрт Apocalyptica у Беларусі быў у 2010 годзе.

Апошнія навіны