BE RU EN

Расейскія кансервы «Балт-Фіш плюс» патрапілі пад забарону

  • 11.07.2013, 12:58

У Беларусі забаранілі рэалізацыю рыбных кансерваў, вырабленых расейскай кампаніяй АТ «Балт-Фіш плюс».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні міністэрства гандлю Беларусі.

Паведамляецца, што прынятае рашэнне аб адмове ў выдачы сертыфіката адпаведнасці на партыі кансерваў рыбных стэрылізаваных у металічных банках, вырабленых АТ «Балт-Фіш плюс».

У прыватнасці, забароненая рэалізацыя траскі натуральнай з даданнем масла і фарэлі радужнай у кавалачках.

Рашэнне аб адмове ў выдачы сертыфіката адпаведнасці прынятае органам па сертыфікацыі прадукцыі РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» ў сувязі з «неадпаведнасцю прадукцыі па арганалептычных паказчыках».

Апошнія навіны