BE RU EN

Адкрыццё «Чыжоўка-Арэны» перанеслі: усе будаўнікі з'ехалі ў Расею

  • 11.07.2013, 12:42

Увод у строй лядовай арэны ў менскім мікрараёне Чыжоўка перанесены з ліпеня на снежань 2013 года з-за недахопу рабочых рук.

Пра гэта паведаміў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Яўген Ворсін на прэс-канферэнцыі ў Менску 11 ліпеня, перадае БелаПАН.

Па словах Ворсіна, дэфіцыт рабочай сілы звязаны з тым, што ў гэтым годзе да памятных дат уводзіліся іншыя важныя аб'екты.

«Праблема не звязаная з фінансаваннем ці недастатковай увагай да арэны», - падкрэсліў кіраўнік ФХРБ. У цяперашні час вядзецца знешняе і ўнутранае аздабленне лядовага палаца.

«У верасні-кастрычніку будуць завершаныя агульнабудаўнічыя працы, у лістападзе - пусканаладачныя. З 1 снежня арэна павінна працаваць у спаборніцкім рэжыме. У студзені ў якасці тэсту тут будзе праведзены калядны турнір аматараў хакея», - сказаў Ворсін.

Як адзначыў кіраўнік федэрацыі, затрымка з уводам «Чыжоўкі-Арэны», на якой пройдуць матчы чэмпіянату свету-2014, выклікала нараканні «з боку міжнародных партнёраў».

Мерапрыемствы, запланаваныя на аб'екце восенню, прыйшлося перанесці.

Нагадаем, з-за нізкіх заробкаў беларускія будаўнікі масава з'язджаюць на працу ў Расею.

Фота: stadiums.at.ua

Апошнія навіны