BE RU EN

Мікалай Дзядок правёў чарговыя 10 сутак у ШЫЗА

  • 11.07.2013, 11:43

Палітвязня змясцілі туды ў першай палове чэрвеня па невядомых прычынах.

Пра гэта «Радыё Рацыя» паведаміла жонка палітвязня Валерыя Хоціна:

- Ён сказаў, што адчувае сябе бадзёра, як заўсёды. Вядома, ён не вельмі рады, што пачынаюцца перамовы паміж Еўразвязам і ўладамі, думае, што будзе гандаль. Ён ужо даўно не разлічвае на тое, што зможа выйсці раней свайго тэрміну, таму проста сочыць за падзеямі, як назіральнік, але яму гэта не падабаецца.

Нагадаем, Мікалай Дзядок быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі па «справе анархістаў». Адбывае пакаранне ў Магілёўскай турме № 4. За гэты час неаднаразова змяшчаўся ў ШЫЗА.

Апошнія навіны