BE RU EN

Кіроўца мікрааўтобуса выштурхнуў легкавік на сустрэчную паласу (Відэа)

  • 10.07.2013, 18:17

35-гадовы пасажыр легкавушкі загінуў.

9 ліпеня а 18:00 у Берасці падчас уздыму на эстакаду на вул. Піянерскай у кірунку вул. Я.Купалы кіроўца аўтамабіля «Опель Вівара», выконваючы манеўр перастраення, не саступіў дарогу легкавіку «Опель Астра» , што рухаўся другой паласой, паведамляе прэс-служба УДАІ Берасцейскай вобласці.

«Опель» вылецеў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся «Мэрсэдэсам», а кіроўца мікрааўтобуса спакойна паехаў далей.

У выніку ДТЗ пасажыр аўтамабіля «Опель Астра», 1978 года нараджэння, памёр на месцы здарэння. А кіроўцы аўтамабіляў «Мэрсэдэс» і «Опель» атрымалі траўмы і былі дастаўленыя ў шпіталь, паведамляюць прадстаўнікі ДАІ.

Праз некаторы час кіроўцу мікрааўтобуса затрымалі. Гэта 44-гадовы жыхар Берасця.

Апошнія навіны