BE RU EN

Тэлеканал «Дождж» распавёў аб сямейным жыцці Лукашэнкі

  • 9.06.2013, 9:52

Навіна пра развод Пуціна прывабіла ўвагу расейскіх журналістаў і да асабістага жыцця беларускага правадыра.

Тэлеканал «Дождж» нагадаў пра тое, што Лукашэнка не жыве са сваёй жонкай з 1994 года. Таксама журналісты распавялі пра гучныя разводы кіраўнікоў іншых дзяржаў.

«Лукашэнка разважыў, што афіцыйны развод яму нічога не дасць, хоць ён і не жыве са сваёй жонкай Галінай апошнія 19 гадоў. У 1994 годзе Лукашэнка стаў прэзідэнтам і, натуральна, пераехаў у Менск, куды потым перавёз і маці, і сыноў. А Галіна Лукашэнка так і засталася ў маленькай вёсачцы Рыжкавічы пад Магілёвам. Калі яе наведваюць журналісты, Галіна распавядае, што палітыка адабрала ў яе каханага Сашу, але яна ўсё роўна ім ганарыцца і шчаслівая. Лукашэнка, тым часам, усюды возіць з сабой малодшага сына Колю, які да вясковай Галіны, вядома, ніякага дачынення не мае», - гаворыцца ў рэпартажы тэлеканала.

http://pub.tvigle.ru/swf/tvigle_single_v2.swf?ch=1370760289632

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Ўладзімір Пуцін увечары 6 чэрвеня абвясціў, што разводзіцца са сваёй жонкай Людмілай.

Апошнія навіны