BE RU EN

У Нямеччыне перакуліўся аўтобус з польскімі школьнікамі

  • 8.06.2013, 17:45

Загінула настаўніца, 32 чалавекі параненыя.

На тэрыторыі нямецкай федэральнай зямлі Баварыя ля горада Інгальштат з'ехаў з трасы і перакуліўся аўтобус з польскімі школьнікамі: адзін чалавек загінуў, 32 атрымалі раны, у асноўным лёгкія.

«Адзін чалавек загінуў. Пэўна гэта настаўніца. Двое атрымалі цяжкія траўмы, іх аперуюць», - паведаміла генеральны консул Польшчы ў Мюнхэне Юстына Леваньская. Усяго раны атрымалі 32 чалавекі, у асноўным лёгкія.

У аўтобусе знаходзіліся 43 пасажыры і два кіроўцы. Школьнікі накіроўваліся на экскурсію ў Францыю.

Як паведамляе ІТАР-ТАСС, паводле звестак мясцовых праваахоўных органаў, кіроўца мог не справіцца з кіраваннем падчас абгону.

Апошнія навіны