BE RU EN

60 беларусаў не могуць вылецець дадому з Егіпта

  • 6.06.2013, 9:44

Лёс 60 беларусаў, якія не могуць вярнуцца дадому з егіпецкага курорта Хургада, застаецца невядомым.

Чартар павінен быў узляцець суткі таму. Але ў ім выявілі непаладку. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, з ладу выйшаў рухавік. Сітуацыя пагаршаецца тым, што расейскі тураператар да гэтага часу не знайшоў замену гэтаму самалёту, паведамляе тэлеканал ОНТ.

Турыстаў (а ўсяго іх каля 180, сярод іх шмат і малалетніх дзяцей) трымаюць у няведанні. Пазапланавы рэйс пакуль не прызначаны.

Гэта не першы інцыдэнт, звязаны з адпачынкам беларусаў у Егіпце. У канцы траўня стала вядома аб тым, што ў гэтай краіне памёр турыст з Оршы. У афіцыйным заключэнні гаворыцца, што прычынай смерці Аляксея Калтунова стаў алкаголь, але яго сваякі і сябры ў гэта не вераць.

Апошнія навіны