BE RU EN

Памёр Юрась Бушлякоў

  • 4.06.2013, 20:25

Ад працяглай хваробы памёр вядомы мовазнаўца і журналіст Юрась Бушлякоў.

Легендарнаму журналісту «Радыё Свабода» толькі надоечы споўнілася 40. Юрась Бушлякоў нарадзіўся 29 траўня 1973 года. Пасля заканчэння школы з залатым медалём у Менску вучыўся на філфаку Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў з чырвоным дыпломам, паведамляе прэс-служба БАЖ.

У 2003 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча». Выкладаў у БДУ, у нацыянальным гуманітарным ліцэі ў Менску, у Карлавым універсітэце (Прага). Журналістыкай займаўся з 1994 года, працаваў у незалежных СМІ, на «Радыё Рацыя», апошнія дзесяць гадоў - на «Радыё Свабода».

Сайт charter97.org выказвае спачуванні родным і блізкім журналіста.

Апошнія навіны