BE RU EN

«Палатачнікі» не ведаюць, што такое АБСЕ

  • 4.06.2013, 17:47

Адразу дзве непісьменныя агаворкі дапусціў кіраўнік камісіі па пытаннях міжнародных спраў «палаты прадстаўнікоў» Мікалай Самасейка.

АБСЕ ён расшыфраваў як Аддзел бяспекі Рады Еўропы і далучыў арганізацыю да структур Еўразвяза, перадае «Белсат».

«Для нас важнае супрацоўніцтва ў розных напрамках, у тым ліку з краінамі Еўразвяза, з іх арганізацыямі і структурамі і ў прыватнасці з Аддзелам бяспекі Рады Еўропы», - заявіў Самасейка журналістам пасля сустрэчы з прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуняй Міятавіч.

Каб пераканацца ў тым, што АБСЕ расшыфроўваецца не як Аддзел бяспекі Рады Еўропы, дастаткова зайсці на афіцыйную старонку арганізацыі ці хаця б прачытаць артыкул у «Вікіпедыі». Там жа можна знайсці інфармацыю і пра тое, што АБСЕ - найбуйнейшая ў свеце рэгіянальная арганізацыя, якая займаецца пытаннямі бяспекі. Арганізацыю заснавалі па ініцыятыве СССР і краін сацлагера ў 1973 годзе. У 1994-м «Нараду па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» перайменавалі ў «Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе».

«Дэпутат» таксама згадаў пра палітыку шматвектарнасці і заявіў, што санкцыі ЕЗ супраць афіцыйнага Менска - «контрпрадуктыўныя».

Апошнія навіны