BE RU EN

90-я

  • 4.06.2013, 17:33

З'явіўся мультымедыйны гістарычны праект, прысвечаны падзеям у Беларусі ў 90-я гады.

90-я ў Беларусі - гэта амаль забыты час. Між тым, гэта быў перыяд драйву і развіцця: ішла палітычная барацьба, хуткімі тэмпамі развівалася культура, з'яўляліся новыя СМІ. Стваралася беларуская нацыя - еўрапейская і свабодная.

На жаль, захавалася не так шмат сведчанняў таго часу - у школьных падручніках дзевяностыя замоўчваюцца, дысертацыі аб сучаснай Беларусі не абараняюцца, а ў інтэрнэце ўспамінаў пра той час не так шмат - інтэрнэт у беларусаў толькі пачне з'яўляцца ў канцы дзесяцігоддзя.

«Сайт 90s.by - гэта спроба зафіксаваць час, даведаўшыся пра яго ад ключавых дзеючых асоб: палітыкаў, пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў, бізнесменаў і журналістаў. На сайце на працягу 2013 з'явяцца 100 артыкулаў пра асноўныя падзеі 1990-1999 гадоў. Усе артыкулы на сайце заснаваныя на інтэрв'ю, а таксама газетах і відэахроніках таго часу», - кажуць стваральнікі сайта.

На сайце можна знайсці мноства фатаграфій тых часоў.

Перадвыбарчы мітынг БНФ «Адраджэнне» на пляцы Леніна ў Мінску, 29 лютага 1990 г. Фота з сайту http://szlachta.io.ua/
Перадвыбарчы мітынг БНФ «Адраджэнне» на пляцы Леніна ў Мінску, 29 лютага 1990 г. Фота з сайту http://szlachta.io.ua/
Перадвыбарчы мітынг БНФ «Адраджэнне» на пляцы Леніна ў Мінску, 29 лютага 1990 г. Фота з сайту http://szlachta.io.ua/
Падпісанне Белавежскага пагаднення 8 снежня 1991 г. СССР спыняе свае існаванне
Мітынг працоўных, жнівень 1991, фота Сяргея Брушко
Мітынг 22 траўня 1991 на плошчы Леніна, сайт http://vytoki.net/
Моладзь на плошчы, травень 1991-га года
Афіцэры новастворанага «Беларускага згуртавання вайскоўцаў», 1991 год
Прысяга «Беларускага згуртавання вайскоўцаў», 1991 год
«Сэсія незалежнасці», 1991 год, http://www.svaboda.org/
«Сэсія незалежнасці», 1991 год, http://www.svaboda.org/
Змена шыльды на Ленінскім праспекце ў сувязі з перайменаваннем яго ў праспект Францыска Скарыны, 1992 год. Фота з Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
Змена шыльды на Ленінскім праспекце ў сувязі з перайменаваннем яго ў праспект Францыска Скарыны, 1982 год. Фота з Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
Курапаты-1993. Фота Міколы Купавы, http://www.svaboda.org/
Першы з'езд беларусаў свету ў Мінску, 8-10 ліпеня 1993 года
Старшыня ВС РБ М. Грыб падчас урачыстай цырымоніі падпісання Канстытуцыі РБ ў Вярхоўным Савеце, 1994 год. Фота з Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў
Візіт прэзідэнта ЗША Біла Клінтана ў Мінск, 1994 год. Фота Сергея Брушко
Клінтан выступае перад беларускай моладдзю ў Акадэміі навук, 1994 год
Прэзідэнт Лукашэнка пад бел-чырвона-белым сцягам і Пагоняй. Не пазней за сярэдзіну 1995 года. Фота euroradio.fm
Галадоўка дэпутатаў Вярхоўнага Савета, 1995 год
Мітынг 2 красавіка 1996-га году. Фота Сяргея Брушко
Угодкі Дэкларацыі аб суверэнітэце, мітынг на праспекце Скарыны, 1996 год. Фота http://vytoki.net/
Чарнобыльскі шлях 1996-га году. Фота Сяргея Брушко
Ствараецца грамадскі рух «Хартыя'97», 1997 год
Марш у турэмных робах, 1997 год. Фота http://baj.by/
Створаны «Малады Фронт», 1997 год. Фота smaliavichy.by
У 1998-м годзе выходзіць газета «Навінкі»
У Беларусі ўслед за Расіяй адбываецца фінансавы крызіс, 1998 год. Фота tut.by
Алесь Пушкін на перфомансе «Гной для прэзідэнта», 1999 год. Фота bymedia.net
30 траўня 1999-га году на Нямізе загінула 53 чалавекі
Марш Свабоды: праўда супраць хлусні. Мінск, 17 кастрычніка 1999-га года. Фота bymedia.net
Марш Свабоды: праўда супраць хлусні. Мінск, 17 кастрычніка 1999-га года. Фота bymedia.net

Апошнія навіны