BE RU EN

Іван Ургант пра беларускія заробкі фаршам

  • 4.06.2013, 14:51

У апошнім выпуску «Вячэрняга Урганта» паказалі новыя беларускія праязныя.

«Адна вельмі цікавая навіна прыйшла з Беларусі. У Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці работнікам мясцовай гаспадаркі сталі выдаваць зарплату натурай - каўбасой, тушонкай і фаршам. На наш рабочы стол на кампутары мы вырашылі размясціць фатаграфію таго, як выглядае праязны на транспарт у гэтым раёне», - сказаў Іван Ургант.

Як выглядае новы праязны беларусаў, глядзіце ва ўрыўку з перадачы:

Нагадаем, работнікі КУСП «Кашчынскае» Чашніцкага раёна атрымліваюць зарплату з затрымкай і натуральнымі прадуктамі - каўбасой, тушонкай і нават фаршам. Пра гэта стала вядома, калі на прамую лінію да старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Аляксандра Якабсона датэлефанавалася работніца гаспадаркі.

«За ваду, газ і святло з нас бяруць плату грашыма. Прычым, хочуць атрымаць гэтыя грошы своечасова, а нам плацяць прадуктамі і з затрымкамі», - скардзілася жанчына.

Апошнія навіны