Газпрам чакае зніжэння кошту экспарту ў далёкае замежжа
- 4.06.2013, 11:27
Сярэдні кошт паставак расейскага газу ў далёкае замежжа ў 2013 годзе складзе 370-380 даляраў за тысячу кубаметраў супраць 402 даляраў у 2012 годзе.
Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка «Газпрама» Аляксандр Мядзведзеў, перадае РІА «Новости».
«Сярэді кошт паставак газу ў далёкае замежжа складзе 370-380 даляраў за тысячу кубоў, гэты кошт вышэй перадкрызіснага 2007 года», - сказаў ён.
У 2007 годзе кошт складаў 273 даляра. Мядзведзеў адзначыў, што ў бягучым годзе на кошт уплываюць два фактары: кошт нафты і перамовы з замежнымі партнёрамі па пераглядзе кантрактаў, правам на якія яны скарысталіся.
Нагадаем, 3 ліпеня стала вядома, што ў 2014 годзе «Газпрам» плануе паставіць у Беларусь да 23 млрд.куб.м газу. Кошт набыцця прыроднага газу ў ААТ «Газпрам» у 2012 годзе склаў 165,6 даляра за 1 тысячу кубаметраў.