BE RU EN

Юрый Шуканаў стаў спартыўным дырэктарам менскага «Дынама»

  • 3.06.2013, 16:11

Спартыўным дырэктарам футбольнага клуба «Дынама-Менск» прызначаны Юрый Шуканаў.

42-гадовы Юрый Шуканаў добра вядомы дынамаўскім заўзятарам. Ён гуляў за менскае «Дынама» ў 1992-1995 гадах, неаднаразова выйграваў з камандай чэмпіёнскі тытул і станавіўся ўладальнікам Кубка Беларусі. А ў 2004 годзе ў якасці трэнера прывёў сталічны клуб да залатых медалёў нацыянальнага першынства, паведамляе сайт клуба.

У 2008-2009 гадах Юрый Шуканаў працаваў у менскім «Дынама» на пасадзе генеральнага дырэктара, з 2010 па 2012 гг. узначальваў моладзевую зборную Беларусі.

Нагадаем, месяц таму быў адпраўлены ў адстаўку генеральны дырэктар клуба Ігар Пугач. Яго замяніў Сяргей Паўлюковіч. Рашэнне пра гэта прыняў назіральны савет футбольнага клуба.

Апошнія навіны