BE RU EN

CBS News паказала, як Пуцін «скраў» сэрвіз для гарбаты

  • 24.06.2013, 18:39

Расейскі прэзідэнт стаў героем папулярнай гумарыстычнай перадачы «Вечаровае шоў Дэвіда Летэрмана».

Яна выходзіць на амерыканскім тэлеканале CBS. Выпуск перадачы ад 20 чэрвеня быў прысвечаны сустрэчы Ўладзіміра Пуціна і Барака Абамы ў Паўночнай Ірландыі на саміце «Вялікай васьмёркі». Увагу журналістаў ужо тады прывабіла міміка і жэстыкуляцыя расейскага прэзідэнта, якая сведчыла пра «пахаладанне» ў стасунках з ЗША.

«Бачылі фотаздымак Пуціна і Абамы на сустрэчы «Вялікай васьмёркі»? Паглядзіце на гэтых хлопцаў, - кажа вядучы гумарыстычнага шоў Дэвід Летэрман, звяртаючыся да гледачоў. - Проста як у Дзень Падзякі са сваякамі. Толькі сцягі яшчэ стаяць. Ім нават сказаць адзін аднаму асабліва няма чаго, бо даўно адзін аднаму «жучкі» ў тэлефоны паставілі».

Увагу папулярнага коміка прыцягнуў таксама скандал, выкліканы аповедам амерыканскага мільярдэра Робэрта Крафта, які заявіў, што прэзідэнт Расеі ў 2005 годзе скраў у яго пярсцёнак Super Bowl. Гэты пярсцёнак з дыяментамі коштам блізу 25 тысяч даляраў быў у Пуціна пасля сустрэчы з Крафтам ды іншымі прадстаўнікамі амерыканскага бізнэсу ў Санкт-Пецярбургу. Неўзабаве пасля мерапрыемства амерыканскія журналісты западозрылі, што мільярдэр не збіраўся дарыць расейскаму прэзідэнту пярсцёнак, а той сам забраў яго пасля прымеркі.

Дэвід Летэрмана развіў тэму.

«Ужо ўсе ведаюць, што Уладзімір Пуцін скраў пярсцёнак ва ўладальніка футбольнай каманды з Бостана? Сёння ён забраў статуэтку «Эмі» у Рыкі Лэйк. Гэты хлопец проста хворы на ўсю галаву. Паглядзіце, што ён зладзіў падчас сустрэчы з Абамам», - кажа комік, дэманструючы відэа, «знятае» падчас перамоваў прэзідэнтаў Расеі і ЗША.

Апошнія навіны