BE RU EN

Азаранка стартавала на «Уімблдоне» з перамогі

  • 24.06.2013, 16:31

Нягледзячы на сур'ёзную траўму, беларуска Вікторыя Азаранка выйшла ў другі раунд турніру.

У матчы першага круга другая ракетка свету падолела тэнісістку з Партугаліі Марыю Жааў Келер - 6:1, 6:2, паведамляе «Прессбол».

У другім сэце Вікторыя Азаранка атрымала траўму і ўпала. Аднак «на адной назе» яна здолела перамагчы спаборніцу.

Наступны матч турніру беларуска згуляе з італійкай Флавіяй Пенета.

Нагадаем, 10 чэрвеня Вікторыя Азаранка паднялася на адзін радок у рэйтынгу WTA і стала другой ракеткай свету.

Азаренко получила травму на «Уимблдоне»

Апошнія навіны