BE RU EN

Ашуканцы рассылаюць SMS ад імя «Беларусбанка»

  • 24.06.2013, 14:05

Карыстальнікам плацежных карт прыходзяць дзіўныя SMS ад імя «Беларусбанка».

Пра гэта паведамляе прэс-служба банка ў «Твітэры».

«Да ўвагі трымальнікаў плацежных карт нашага банка, калі вам прыйшло смс з інфармацыяй, што карта заблакаваная і просьбай ператэлефанаваць па n-аму нумару, рэкамендуем звярнуцца ў банк па месцы адкрыцця рахунку для высвятлення сітуацыі. Гэта могуць быць ашуканскія дзеянні. Наш банк ніякіх смс не адпраўляў», - гаворыцца ў паведамленні.

Банк таксама просіць усіх, хто сутыкнуўся з такім рассыланнем, паведамляць пра яго ў кантакт-цэнтр «Беларусбанка» па нумары 147.

Апошнія навіны