BE RU EN

Лукашэнка нечакана паляцеў у Расею

  • 24.06.2013, 12:20

Беларускі кіраўнік сустрэўся сёння з патрыярхам Кірылам.

Як паведамляе прэс-служба дыктатара, Лукашэнка ў рамках рабочага візіту ў Расейскую Федэрацыю ў панядзелак сустрэўся з патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.

«У патрыяршым і сінадальным духоўна-адміністрацыйным цэнтры Рускай праваслаўнай царквы (Краснадарскі край) бакі абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі да святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі, якое будзе шырока адзначацца ў Беларусі, Расеі і Украіне», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

У цэнтры ўвагі была «падрыхтоўка да ўрачыстасцяў, якія адбудуцца ў канцы ліпеня ў Менску».

Апошнія навіны