BE RU EN

Брытанскі навуковец давёў, што сёння самы шчаслівы дзень года

  • 21.06.2013, 18:28

Трэцяя пятніца чэрвеня, згодна з формулай Кліфа Арнала, з'яўляецца самым шчаслівым днём у годзе.

Навуковец вылічыў гэта з улікам галоўных станоўчых чыннікаў, якія паляпшаюць настрой чалавека, піша The Telegraph.

Формула шчасця Кліфа Арнолла, былога выкладчыка Кардыфскага ўніверсітэта, выглядае наступным чынам: O + (NxS) + Cpm/T + He. У ёй О азначае магчымасць бавіць час на свежым паветры, N - кантакты з прыродай, S - стасункі з іншымі людзьмі, Cpm - успаміны пра лета і іншыя станоўчыя думкі з дзяцінства, Т - тэмпературу паветра і He - чаканне выходных.

Кліф Арнал разлічыў гэтыя паказчыкі для кожнага дня года і ўставіў іх у сваё раўнанне. У выніку трэцяя пятніца чэрвеня заняла першае месца ў рэйтынгу шчаслівых дзён года.

Апошнія навіны