BE RU EN

Расейская паліцыя штурмуе офіс праваабаронцаў у Маскве

  • 21.06.2013, 15:42

Офіс праваабарончага руху «За правы чалавека» ў цэнтры Масквы падвергнуўся рэйдэрскаму захопу.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік арганізацыі Леў Панамароў.

«Да нас ўварваліся чыноўнікі разам з НТВшнікамі і паліцыяй і мяняюць замкі. Патрабуюць пакінуць памяшканне», - піша ён. Прычына нечаканага візіту невядомая.

Расейскі праваабаронца заклікаў масквічоў прыехаць да офіса руху для таго, каб не дапусціць яго «рэйдэрскага захопу».

Арганізацыя «За правы чалавека» была створаная ў лістападзе 1997 года. Яна прымала актыўны ўдзел у расследаванні правакацыі, арганізаванай расейскімі ўладамі на Балотнай плошчы ў мінулым годзе і абараняла актывістаў апазіцыі.

Фота: mk.ru

Апошнія навіны