BE RU EN

У першым крузе «Уімблдона» Азаранка згуляе з Келер

  • 21.06.2013, 13:47

У Лондане прайшло лёсаванне Уімблдонскага тэніснага турніру (прызавы фонд 22,560,000£).

У першым крузе жаночага адзіночнага разраду Вікторыя Азаранка (№ 2 ВТА) згуляе з партугалкай Марыяй Жоао Келер (№ 107), а Вольга Гаварцова (№ 72) - з Сымонай Халеп (№45) з Румыніі, піша «Прессбол».

Стала таксама вядома, што расейская тэнісістка Марыя Шарапава (3) апынулася ў адной палове з беларускай Вікторыяй Азаранка (2).

Фота: crunchsports.com

Апошнія навіны