BE RU EN

Коля падарыў кіеўскаму Сафійскаму сабору ляльку ў мяшку

  • 18.06.2013, 17:43

Сын беларускага правадыра гуляў у Кіеве ў суправаджэнні шасцёх ахоўнікаў.

Пра тое, як прайшоў дзень Колі Лукашэнкі, піша «Комсомольская правда в Украине». А палове дванаццатай ён у суправаджэнні аховы выйшаў з рэзідэнцыі для замежных гасцей і паехаў у запаведнік «Сафія Кіеўская». Дагэтуль ягоны бацька знаходзіўся на сустрэчы з Віктарам Януковічам.

Картэж сына беларускага дыктатара складаўся з двух аўтамабіляў. Іх суправаджалі супрацоўнікі ДАІ. Рух дарогі не ператкнулі, але рэгуліроўнікіі некалькі разоў прыпынялі рух.

Сын белорусского диктатора побывал в Софии Киевской. Фото: Максим ЛЮКОВ
Николай Лукашенко решил подарить музею сувенирную куклу. Фото: Максим ЛЮКОВ
Охранники Лукашенко-младшего выбирают мороженное, пока Николай на экскурсии. Фото: Максим ЛЮКОВ
Сын белорусского диктатора побывал в Софии Киевской. Фото: Максим ЛЮКОВ
Николай Лукашенко пообещал вернуться в Киев, когда подучит историю. Фото: Максим ЛЮКОВ
Николай Лукашенко решил подарить музею сувенирную куклу. Фото: Максим ЛЮКОВ
8-летний сын диктатора выглядит старше своих лет. Фото: Максим ЛЮКОВ
Коля подарил киевскому Софийскому собору куклу в мешке. Фото: Т. Балаева, "Вести"

Прыбыўшы да музея, Коля з некалькімі ахоўнікамі прагуляўся плошчай. Трое ахоўнікаў суправаджалі яго, узяўшы ў кальцо, трое астатніх разышліся перыметрам.

Хлопчыку паказалі Сафійскі сабор звонку і ўсярэдзіне, блізу гадзіны распавядалі пра гісторыю збудавання. Коля слухаў уважліва, не адрываўся і асабліва пытанняў не задаваў.

Пасля экскурсіі ён наважыў зрабіць падарунак музею, але з сабой у яго нічога не было. Двое ахоўнікаў адправіліся да аўтамабіля, дасталі з багажніка папяровы мяшок з афіцыйным гербам і сцягам Беларусі і вярнуліся ў сабор. У скрутку была лялька. Разгледзець падарунак не ўдалося. Экскурсавод адмовілася паказаць.

Лукашэнка разам са сваім незаконнанароджаным сынам прыляцеў у Кіеў учора. Актывісткі руху FEMEN сустрэлі яго начной акцыяй з паходнямі і лозунгамі ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Сёння дыктатар сустрэўся з Віктарам Януковічам. Яны ратыфікавалі пагадненне аб дзяржаўнай мяжы праз 16 гадоў пасля яго падпісання. Украінскі прэзідэнт пагадзіўся выплаціць за гэта «завінавачанасць» у суме 134 мільёнаў даляраў.

Апошнія навіны