BE RU EN

Рэестр недатыкальных

  • Людміла Мірзаянава
  • 18.06.2013, 9:34

Асаблівасці нацыянальнай барацьбы з карупцыяй

Нас звёў у дарозе выпадак. Паўтары гадзіны ў адным салоне. Размова пачалася нібы між іншым. Слова за слова, і я ўжо ведала, што мой спадарожнік - работнік праваахоўных органаў. У органы прыйшоў з паклікання. Летуценнік, які выгадаваўся у простай беларускай сям'і на савецкіх фільмах пра высакародных работнікаў міліцыі.

«Напраўду ўсё выявілася інакшым, - прызнаўся ён. - Карупцыя. Справы ў мытных пытаннях весці складана. Пакуль вядзеш справу, свае ж калегі, не адзін - трое, подкупам спрабуюць развязаць пытанне на карысць падследных».

«Трымайцеся», - спачувальна сказала я.

«Калі б рэч была толькі ў гэтым..., - уздыхнуў ён. - Ёсць рэестр недатыкальных, які вызначаецца асабіста Лукашэнкам».

Эфэкт выпадковага спадарожніка, скажа псіхолаг. З кім не бывала?! Сустракаеш чалавека першым разам, уступаеш у кантакт з ім. З першых жа хвілін падкупляе зацікаўленае і спачувальнае слуханне незнаёмца. І вось ты ўжо шчыра распавядаеш пра набалелае... Разумеючы, што паўторная сустрэча малаімаверная, што твой выпадковы спадарожнік не асудзіць. А калі з неасцярожнасці скажаш лішняе, то не дакажа.

Людміла Мірзаянава

Апошнія навіны