BE RU EN

Слуцкі суд падрабіў подпіс абвінавачанага

  • 17.06.2013, 13:08

Супрацоўнікі гарадскога суда Слуцка падрабілі подпіс прадпрымальніка, які фігуруе ў цывільным працэсе.

Пра гэта charter97.org распавёў чытач, які праходзіў адказчыкам у цывільнай пазове.

«Мяне клічуць Сцяпан Яфімчык. Я з'яўляюся прадпрымальнікам. У мяне адбыўся цывільны суд, у якім я праходзіў у якасці адказчыка. Яго сутнасць у тым, што пазоўнік звярнуўся ў ГА «Слуцкае таварыства абароны правоў спажыўцоў» у сувязі з выкананнем мною нібыта не якасных паслуг рамонту аўтамабіля. Пазней справа была перададзеная ў суд. Акрамя таго, што падчас разгляду былі парушаныя працэсуальныя нормы, супрацоўнікі Слуцкага гарадскога суда падрабілі мой подпіс у паштовым апавяшчэнні, якое было выкарыстана пры вынясенні пастановы не на маю карысць», - распавёў ён.

8 чэрвеня 2012 года суд вынес вырак аб выплаце адказчыкам грошай на кампенсацыю, штрафаў і пошлін на агульную суму 15.209.200 рублёў.

«Калі б яны не выкарыстоўвалі фальшывы дакумент, то ўсё магло б быць інакш», - перакананы Сцяпан Яфімчык.

Слуцкі суд падрабіў подпіс абвінавачанага

Апошнія навіны