BE RU EN

Навукоўцы знайшлі ў Антарктыдзе старажытныя піраміды (Відэа)

  • 17.06.2013, 13:06

Група амерыканскіх і еўрапейскіх навукоўцаў-даследчыкаў Антарктыды ўстанавілі, што на тэрыторыі ледзянога мацерыка знаходзяцца тры піраміды.

Даследнікі ўпэўненыя ў тым, што гэтыя піраміды штучнага паходжання. Дзве з іх размешчаныя на адлегласці 16 кіламетраў ад берага, а трэцяя размешчаная зусім недалёка ад берагавой лініі, піша газета «Труд».

Ученые нашли в Антарктиде древние пирамиды. Фото: iamisatthedoors.wordpress.com
Ученые нашли в Антарктиде древние пирамиды. Фото: paranoidnews.org
Ученые нашли в Антарктиде древние пирамиды. Фото: davidicke.com

На сённяшні дзень навукоўцы плануюць сабраць навуковую экспедыцыю, якая магла б дайсці да гэтых пірамід і зрабіць выніковыя высновы што да паходжання гэтых гігантаў.

Сёння некалі зялёная Антарктыда пакрытая тоўшчай лёду, аднак дагэтуль там знаходзяць закамянеласці дыназаўраў ды іншых старажытных жывёл.

Навукоўцы знаходзяць піраміды ў розных частках Зямлі. Найбольш вядомыя з іх - егіпецкія, якія з'яўляюцца адзіным з сямі цудаў свету. Самая высокая з іх - піраміда Хеопса дасягае ў вышыню 139 метраў. Таксама шырока вядомыя такія збудаванні на тэрыторыі Месапатаміі ды ў Цэнтральнай Амерыцы. Агульная асаблівасць пірамід, збудаваных у розных канцах Зямлі, у тым, што яны маюць выразную арыентацыю на бакі свету і выкарыстоўваліся для пахаванняў правадыроў дзяржаў альбо для рэлігійных цырымоній.

Апошнія навіны