BE RU EN

Прамысловая вытворчасць Менска абвалілася на 17,8%

  • 14.06.2013, 12:33

У студзені-траўні 2013 года прамысловая вытворчасць беларускай сталіцы ўпала на 17,8%

За першыя пяць месяцаў гэтага года прадпрыемствы Менска выпусцілі прадукцыі на 38,8 трыльёнаў рублёў, што складае 82,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Гэтыя дадзеныя ўтрымліваюцца ў справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэта «Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі па абласцях і горадзе Менску». Ён апублікаваны на сайце Белстата.

Валавы рэгіянальны прадукт знізіўся на 1,1% і склаў 54,7 трыльёнаў рублёў.

Запасы гатовай прадукцыі на 1 чэрвеня 2013 года дасягнулі 9,3 трыльёнаў рублёў, што складае 124,7% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці.

Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 2,9% і склалі 12,8 трыльёна рублёў.

Нагадаем, учора Белстат апублікаваў дадзеныя, у якіх гаворыцца, што рост ВУП Беларусі ў студзені-траўні 2013 года запаволіўся да 1,1% да аналагічнага перыяду 2012 года. У грашовым выражэнні аб'ём ВУП за чатыры месяцы склаў Br 217,6 трлн.

Апошнія навіны