BE RU EN

Курс даляра пабіў паўтарагадовы рэкорд

  • 13.06.2013, 13:59

За адзін амерыканскі даляр сёння давалі 8730 беларускіх рублёў.

Еўра каштаваў 11660 рублёў, а расейскі рубель - 270. Такія вынікі таргоў, якія прайшлі сёння на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Адзначым, што на працягу мінулага года курс даляра не паднімаўся да такой адзнакі. Толькі ў лістападзе 2011 года, адразу пасля дэвальвацыі, за амерыканскую валюту на Беларускай валютна-фондавай біржы давалі вялікую суму. Тады даляр прадаваўся за 8850 беларускіх рублёў.

У мінулым годзе максімальны курс амерыканскай валюты складаў 8630 рублёў.

Апошнія навіны