BE RU EN

Жыхар Магілёўскай вобласці злавіў піранню

  • 11.06.2013, 17:30

Экзатычную рыбу вылавіў жыхар Клімавічаў Аляксандр Блахін.

Ён рыбачыў на забалочаным вадаёме. Рыба, якую ён злавіў на вуду, важыла 650 грам і адразу прыцягнула ўвагу Аляксандра Блахіна, пішуць «Могилевские ведомости».

«Я падумаў, што рыба падобная на піранню, пра якую раней чытаў у інтэрнэце, - распавядае ён. - Аднак не паверыў свёй здагадцы і вырашыў паклікаць сяброў-рыбакоў, якія толькі пацвердзілі мае здагадкі. Назаўтра павёз рыбу ў раённае БАПР. Навіна пра піранню вокамгненна «абляцела» ўвесь аграгарадок. Зараз рыбакоў на гэтым возеры прыкметна дадалося».

Жыхар Магілёўскай вобласці злавіў піранню

Інфармацыю пацвердзілі і эксперты.

«Мы сабралі лепшых рыбакоў, - распавядае дырэктар Клімавіцкага БАПР Аляксандр Асмалоўскі. - Паглядзелі спецыяльную літаратуру, ператэлефанавалі калегам у Менск. Сумневаў не засталося: у руках рыба пірання. Зараз захоўваем яе ў маразільнай камеры, каб працягнуць яе вывучэнне».

Застаецца невядомым, якім чынам экзатычная рыба трапіла ў забалочаны вадаём.

Апошнія навіны