BE RU EN

Андрэй Касціцын застаецца ў «Трактары»

  • 11.06.2013, 17:11

Менеджэр «Трактара» Яўген Цыбук заявіў, што беларускі форвард Андрэй Касціцын падоўжыць кантракт з чэлябінскім клубам.

«Касціцын застаецца ў «Трактары». Хоць афіцыйна кантракт яшчэ не зарэгістраваны ў КХЛ, гэтае пытанне можна лічыць вырашаным. Дамова з гульцом разлічаная на адзін сезон», - цытуе Цыбука «Р-Спорт».

Нагадаем, што ў мінулым сезоне КХЛ форвард правёў за «Трактар» 67 матчаў, у якіх набраў 31 ачко (16 шайбаў + 15 дзейсных перадач).

У мінулым годзе Касціцын быў названы лепшым гульцом «Трактара».

Апошнія навіны