BE RU EN

У Лідзе сабака дапамог інваліду выратавацца ад патопу (Відэа)

  • 11.06.2013, 15:32

Незвычайнае відэа зняў аўтааматар у Лідзе.

На адной з вуліц горада ў непрыемную сітуацыю патрапіў інвалід на вазку. Ён заехаў у ваду. Выбрацца яму дапамагаў сабака, паведамляе ОНТ.

Пасля праліўнога дажджу дарога пад адным з мастоў Ліды практычна стала возерам. З цяжкасцю праехаць у гэтым месцы маглі нават аўтамабілі. Адзін з кіроўцаў як раз і стаў сведкам незвычайнай карціны. Ён убачыў, як па вадзе рухаецца чалавек на інвалідным вазку. Ад дапамогі мінакоў ён адмаўляўся. У памагатых у яго быў сабака. Вазок ён у літаральным сэнсе штурхаў лапамі.

Апошнія навіны