BE RU EN

Пролівень паралізаваў рух

  • 10.06.2013, 17:59

Праз моцны пролівень рух на некаторых вуліцах Менска быў паралізаваны.

Як паведамляюць карыстальнікі «Твітэру», рух спынены на Партызанскім праспекце ў Менску. Моцна падтопленыя вуліцы ў Серабранцы.

МНС папярэджвае, што навальніца ў Менску прадоўжыцца да 21 гадзіны. Чакаецца моцны вецер хуткасцю да 20 метраў у секунду і залева.

У «Твітэры» паведамляецца аб тым, што тэхніка «Гаррамаўтадара» выехала ў раён вуліц Лабанка, Мазурава, Якубава і да станцыі метро «Партызанская». Там водныя сцёкі забіла смеццем, і вада не паспявае сцякаць у каналізацыю.

Потоп в Минске. Фото: Юрай-Михал Навицки
Потоп в Минске. Фото: Юрай-Михал Навицки
Потоп в Минске. Фото: Юрай-Михал Навицки
Потоп в Минске. Фото: Юрай-Михал Навицки
Потоп в Минске.

Апошнія навіны