BE RU EN

Мясніковіч даў грамату маме Колі

  • 10.06.2013, 14:24

Савет міністраў Беларусі ўзнагародзіў Ірыну Абельскую Ганаровай граматай Савета Міністраў.

«За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё медыцынскай, навуковай і фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстановы Абельскую Ірыну Сцяпанаўну, галоўнага ўрача дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр» Упраўленне справамі прэзідэнта», - з такой фармулёўкай Ірына Абельская ўзнагароджаная ганаровай граматай Саўміна.

Нагадаем, Ірына Абельская, па чутках, з'яўляецца маці малодшага сына Аляксандра Лукашэнкі - Мікалая. Некаторы час жанчына была асабістым лекарам беларускага дыктатара.

У пачатку 2012 года Ірыне Абельскай было прысуджанае званне доктара навук. Вучоную ступень галоўнаму доктару прэзідэнцкай бальніцы прэзідыум ВАК прысудзіў праз сем месяцаў пасля абароны дысертацыі ў спецыялізаваным Савеце.

Апошнія навіны