BE RU EN

82-гадовую актывістку будуць судзіць за ўсталёўку крыжа

  • 10.06.2013, 12:39

Шчучынскай актывістцы Вераніцы Себасц'яновіч пагражае штраф або арышт да 15 сутак.

Міліцыя палічыла ўсталёўку крыжа на месцы смерці партызана Арміі Краёвай несанкцыянаваным пікетам. 82-гадовай жанчыне будзе прад'яўленае абвінавачанне ў арганізацыі незаконнага мітынгу. Ёй пагражае пакаранне да 15 сутак арышту, паведамляе «Gazeta Wyborcza».

Аб ўзбуджэнні адміністрацыйнай справы Вераніка Себасц'яновіч даведалася з апавяшчэння за подпісам намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку міліцыі Шчучынскага раёна Уладзіміра Гваздоўскага, якое атрымала па пошце.

Па словах Гваздоўскага, грамадзянка Себасц'яновіч, якая без дазволу мясцовых уладаў 12 траўня а 15:00 арганізавала і правяла ў Рачкаўшчыне пікет памяці салдата Арміі Краёвай, парушыла ўстаноўлены парадак.

Справа накіраваная ў Шчучынскі раённы суд. Пакуль невядома, калі адбудзецца судовае пасяджэнне.

12 траўня ў 64-ю гадавіну смерці Анатоля Радзівоніка, які разам са сваім атрадам загінуў недалёка ад Рачкаўшчыны ў баі з НКВД, актывісты непрызнанага ўладамі Звязу палякаў Беларусі ўсталявалі крыж.

Актывісты ЗПБ перакананыя, што ўсё адбывалася на прыватнай тэрыторыі, таму не трэба было атрымліваць дазвол уладаў.

Нагадаем, з 2005 года ў краіне існуюць два Саюзы палякаў: афіцыйны, які падтрымлівае палітыку кіраўніцтва Беларусі, і неафіцыйны, які беларускія ўлады не рэгіструюць, але які падтрымлівае Варшава. Яго сябры падвяргаюцца рэпрэсіям з боку афіцыйных уладаў.

Апошнія навіны