BE RU EN

На сачэнне за школьнікамі выдаткуюць $2,5 мільёна

  • 10.06.2013, 10:46

Да канца года ва ўсіх дашкольных і агульнаадукацыйных навучальных установах Менска ўсталююць сістэмы відэаназірання.

Як паведаміла карэспандэнту агенцтва «Менск-Навіны» інжынер аддзела тэхнічнага нагляду камітэта па адукацыі Менгарвыканкама Галіна Харык, ужо зараз імі забяспечылі 6 дашкольных устаноў Цэнтральнага раёна.

З гарадскога бюджэту на гэтыя мэты выдзелілі 21,6 млрд рублёў ($2,485 млн).

Таксама да канца 2013 года тэрыторыі ўсіх школ і садкоў будуць абсталяваныя неабходным асвятленнем, а да 1 верасня ўсюды з'явяцца агароджы.

Нагадаем, тыдзень таму Менская пракуратура прапанавала ўвесці ў сталічных школах электронныя прахадныя.

Апошнія навіны