BE RU EN

Французы бачаць у Пуціне камуніста-крымінальніка

  • 10.06.2013, 10:00

Французскі штотыднёвік «Courrier international» апублікаваў карыкатуру на прэзідэнта Расеі на сваёй вокладцы.

Яе змаглі ўбачыць чытачы нумара часопіса, які выйшаў напярэдадні выходных.

Уладзімір Пуцін выяўлены на ёй у вобразе крымінальніка, пакрытага татуіроўкамі ў выглядзе партрэтаў камуністычных правадыроў і ідэолагаў.

Артыкул, прысвечаны расейскаму прэзідэнту, называецца «Імператар Пуцін» і распавядае пра «закручванне гаек» ў краіне.

Французы бачаць у Пуціне камуніста-крымінальніка

Апошнія навіны