BE RU EN

Павел Вінаградаў 9 траўня глядзеў у міліцыі «прафілактычныя фільмы»

  • 9.05.2013, 16:57

Моладзевы лідар распавёў charter97.org, што з ім адбылося пасля затрымання 9 траўня.

Апазіцыйнага актывіста Паўла Вінаградава, які выйшаў на волю пасля адміністратыўнага арышту, міліцыянты зноў затрымалі сёння раніцай.

«Прыйшлі ў той час, калі я ім абавязаны адкрываць - у 6.30. Сказалі збірацца. Я сабраўся і мы паехалі. Сядзеў у кабінеце са сваім інспектарам Аляксеем Лістападавым і глядзеў прафілактычныя фільмы пра шкоду п'янства і пра тое, што за рулём трэба быць акуратным і ні ў якім разе нельга парушаць ПДР. Як толькі «дзвіжуха» з нагоды сустрэчы Яроменка скончылася, мяне адпусцілі дадому», - распавёў Павел Вінаградаў charter97.org.

Апошнія навіны