BE RU EN

У Беларусі праходзяць вучэнні па нанясенні ракетных удараў

  • 8.05.2013, 17:54

Вучэнні рэактыўнай брыгады, узброенай РСЗА «Смерч», праводзяцца на тэрыторыі Беларусі.

6-8 траўня пад кіраўніцтвам начальніка штаба упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генштаба Узброеных сіл Беларусі з 336-й рэактыўнай артылерыйскай брыгадай праводзяцца камандна-штабныя вучэнні з баявымі пускамі.

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны, мэтай мерапрыемства з'яўляецца праверка гатоўнасці брыгады да выканання задач па прызначэнні, а таксама ўдасканаленне навыкаў камандзіраў, штабоў па нанясенні ракетных удараў.

У ходзе вучэнняў ракетчыкі правядуць баявыя пускі з выкарыстаннем прынятых нядаўна на забеспячэнне вучэбна-трэніровачных камплектаў для РСЗА «Смерч».

У мерапрыемстве прымаюць удзел каля 250 вайскоўцаў і больш за 60 адзінак ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

Апошнія навіны