BE RU EN

Камунальнікі ноччу зафарбавалі «Пагоню» на балконе прадпрымальніка

  • 7.05.2013, 16:28

Супрацоўнікі ЖКГ дачакаліся ночы, каб зафарбаваць герб «Пагоня» на другім паверсе будынка.

Прадпрымальнік Мар'ян Місевіч кажа, што герб замалёўвалі ў цёмны час сутак, верагодна, з дапамогай аўтавышкі - кватэра знаходзіцца на другім паверсе шматпавярховага дома, перадае «Еўрарадыё».

Інцыдэнт адбыўся ў гарадскім пасёлку Падсвілле Глыбоцкага раёна ў ноч з 5 на 6 траўня. Камунальнікі тлумачаць сітуацыю тым, што, намаляваўшы на балконе «Пагоню», Місевіч «парушыў архітэктурнае рашэнне фасадаў будынкаў і збудаванняў».

Яго яшчэ могуць прыцягнуць і да адміністрацыйнай адказнасці.

Адзначым, беларускія ўлады ўвесь час нервова рэагуюць на гістарычны сімвал «Пагоню».

Апошнія навіны