BE RU EN

9 траўня ў Менску абмяжуюць рух транспарту

  • 7.05.2013, 13:31

У сувязі з шэсцем ветэранаў 9 траўня з 8.00 да 13.00 у Менску будзе абмежаваны рух транспарту на некалькіх участках дарог.

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Менгарвыканкама, рух будзе абмежаваны: па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Камсамольскай да праспекта Машэрава; вуліцы Леніна ад Інтэрнацыянальнай да Кірава, вуліцы Інтэрнацыянальнай ад Леніна да Янкі Купалы; вуліцы Купалы ад Куйбышава да Кірава; вуліцы Кірава ад Купалы да Леніна; вуліцы Карла Маркса ад Купалы да Леніна; вуліцы Камуністычнай ад Чырвонай да праспекта Незалежнасці; вуліцы Кісялёва ад Чырвонай да праспекта Незалежнасці; вуліцы Фрунзе і мясцовым праездзе ад праспекта Незалежнасці да завулка Вайсковага; вуліцы Захарава і мясцовым праездзе ад праспекта Незалежнасці да завулка Вайсковага.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту руху.

Апошнія навіны