BE RU EN

Пажар у лагеры «Беларусь»

  • 7.05.2013, 11:57

Адзін з карпусоў аздараўленчага лагера цалкам згарэў.

У 18.22 6 траўня ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Менскага раённага падраздзялення МНС паступіла паведамленне аб загаранні жылога корпуса на тэрыторыі аздараўленчага лагера «Беларусь», размешчанага паблізу вёскі Аколіца, паведамляе прэс-служба МНС.

Пажар у лагеры «Беларусь». Фота: МНС
Пажар у лагеры «Беларусь». Фота: МНС

На «101» патэлефанавала загадчыца, пачуўшы спрацоўку сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. На момант пажару людзей у будынку не было. У выніку пажару агнём знішчаны жылы корпус № 15. Прычына пажару высвятляецца.

Пажар у лагеры «Беларусь». Фота: МНС
Пажар у лагеры «Беларусь». Фота: МНС

Апошнія навіны