BE RU EN

Справа «Экамедсервіса»: пяцёра падазраваных

  • 7.05.2013, 9:39

Трое медыкаў заключаныя пад варту, дваіх адпусцілі пад абавязацельства аб яўцы.

«Урач-анестэзіёлаг, медсястра, якая асыставала яму, і гендырэктар «Экамедсервіса» арыштаваныя, хірург і медсястра адпушчаныя пад абавязацельства аб яўцы», - паведамілі ў аўторак ў Следчым камітэце, перадае «Інтэрфакс».

«Нікому з іх не прад'яўленае абвінавачванне, ва ўсіх пецярых статус падазраваных», - удакладнілі ва ўпраўленні.

«Затрыманы па прыкметах артыкула Крымінальнага кодэкса «Службовая халатнасць» галоўны інжынер «Экамедсервіса» знаходзіцца ў ІЧУ на вуліцы Акрэсціна ў Менску», - распавялі ва УСК.

Як паведамлялася, 3 траўня ў рамках расследавання крымінальнай справы па факце смерці пацыенткі «Экамедсервіса» Юліі Кубаравай былі затрыманыя 5 чалавек. Чацвёра з іх - гэта медыцынскія работнікі, якія маюць непасрэднае дачыненне да правядзення хірургічнай аперацыі і пасляаперацыйных мерапрыемстваў: хірург, анестэзіёлаг-рэаніматолаг і дзве медыцынскіх сёстры, якія асіставалі ім. Таксама затрыманая дырэктарка медыцынскага цэнтра. У дачыненні да яе распачатая крымінальная справа па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт.428 КК, кваліфікаванага як службовая халатнасць».

Пасля пластычнай аперацыі па карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медыцынскім цэнтры «Экамедсервіс» 27 сакавіка Ю.Кубарева не прыйшла ў прытомнасць. Праз чатыры тыдні пацыентка, перанакіраваная ў 4-ю гарадскую клінічную бальніцу, памерла.

Апошнія навіны